Беларуская Служба

Беларусь стала цікавай для турыстаў з Польшчы

04.11.2019 16:12
З апошнія гады паездкі ў Беларусі сталі сталі частым маршрутам для турыстаў з Польшчы.
Аўдыё
  • Польскія турысты цікавяцца Беларуссю
   .
Руіны замку ў Навагрудку. Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by anastasiya_salsa from Pixabay/CC0

Палякаў прыцягвае прырода, цікавыя помнікі ды добраўпарадкаванасць Беларусі, кажуць прадстаўнікі турфірм. У Беларусі рыхтуюць для турыстаў розныя цікавыя месцы.

Прадстаўнікі беларускага тур бізнесу ды дзяржаўных устаноў зазначаюць, што за апошнія гады, павялічылася колькасць замежных турыстаў, што прыязджаюць у Беларусь. Паводле дадзеных Нацыянальнага саюзу турыстычнай індустрыі, за мінулы год прырост турыстычнага руху склаў больш за 20%. У тройцы лідараў былі палякі разам з расейцамі ды летувісамі. Так амаль 50 тысяч палякаў наведала летась Беларусь.

У Польшчы пабачылі, што Беларусь цікавы напрамак, кажа заснавальнік ды кіраўнік Турыстычнае агенцтва «Biezkresy», Вальдэмар Лавэцкі.

- Сапраўды, за апошнія гады мы заўважылі гвалтоўны рост зацікаўленасці ў Польшчы. Гэта прывяло да таго, што цяпер вялікія колькасці турыстаў ды паломнікаў наведваюць Беларусь. Калі яшчэ 6-7 год таму такія паездкі здараліся час ад часу, цяпер Беларусь займае ў нас першае месца па колькасці арганізаваных турыстычных груп ды індывідуальных турыстаў. Якая прычына? Па-першае, інфармацыя. Больш людзей даведваецца пра сапраўдную сітуацыю, якая пануе ў Беларусі. Не толькі перайначванні СМІ пра кепскі рэжым ды галечу. Тыя, хто там пабываў расказваюць, што насамрэч Беларусь – гэта выдатных дарог, чысты ды каляровы, задбаны хай і сціплы часам. Таксама, што там бяспечна, ёсць гатэлі на добрым узроўні, развіваецца сець рэстаранаў. Можна туды спакойна ездзіць. Што тачыцца Заходняй Беларусі, тут прыцягваюць палякаў помнікі нашай колішняй прысутнасці.

Найбольш спектакулярны рост турыстычнага руху назіраўся ў Брэсце і Белавежскай пушчы, а таксама Гродне з Аўгустоўскім каналам. Турыстычны рух тут павялічыўся на 190 і 203%. Для турыстаў беларускі бок падрыхтаваў цікавую праграму наведвання, распавядае намесніца дырэктара па турыстычнаму абслугоўванню Нацыянальнага парка «Белавежская пушча» Ніна Богуш.

- У нас ёсць вельмі цікавыя турыстычныя маршруты па тэрыторыі Белавежскай пушчы. Гэта і аглядная экскурсія, наведванне Музею народнага быту, Сядзібы Дзела Мароза, вельмі багатага Музею прыроды. Паводле водгукаў наведвальнікаў – гэта вельмі насычаны музей, роўных якому няма ў Еўропе. Таксама мы маем вельмі цікавыя маршруты ў свет дзікай прыроды, калі можна ўбачыць зуброў, аленяў. Мы імкнемся задаволіць попыт кожнага. НА маю думку, аднаго дня мала, каб пабачыць усё прыгажосць Белавежскай пушчы, адпачыць. Мінімум трэба 2-3 дні.


Вельмі цікавым напрамкам для польскіх турыстаў у Беларусі малі бы стаць санаторыі ды аздараўляльны турызм. Аднак у гэтай сферы беларусам трэба навучыцца новым падыходам і зрабіць больш сучасным сэрвіс, кажа Вальдэмар Лавэцкі.

- Больш цікавым для польскіх турыстаў выглядаюць беларускія санаторыі. Яны ў добры стане, маюць прыцягальныя аздараўляльныя праграмы, добрыя ўмовы і прымальную цану. Аднак беларускія санаторыі яшчэ ня ўмеюць працаваць з Еўропай, ня ўмеюць дапасавацца да патрэбаў рынку. Іх сістэма арганізацыі турыстычных паездак у санаторыя не выйшлі яшчэ з мінулай эпохі.

Замежныя наведвальнікі, асабліва з суседніх краін, цэняць Беларусь за добраўпарадкаванасць, цікавыя архітэктурныя помнікі ды некранутую прыроду. Для далейшага развіцця беларускі турыстычны сектар павінен працаваць над якасцю паслуг.

Юры Ліхтаровіч